:

Аб візіце намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ў Польшчу

08.11.2018 г.

7 лістапада 2018 года адбыўся візіт ў Польшчу дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання  Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Іванам Смільгінем.

Польскую дэлегацыю на перамовах узначаліў першы намеснік Міністра  сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Рэспублікі Польшча Шымон Гіжыньскі. Былі абмеркаваны актуальныя справы, якія датычацца беларуска-польскага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, барацьбы з шаленствам жывёл, іншых ветэрынарных пытанняў, а таксама гандлю сельскагаспадарчымі прадуктамі. У рамах сустрэчы было падпісана “Пагадненне паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця сяла Рэспублікі Польшча аб барацьбе з шаленствам жывел на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе”.

З дэлегацыяй сустрэўся Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні беларуска-польскага гандлёвага абмену сельскагаспадарчай прадукцыяй.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці