:

Аб удзеле Пасла Беларусi А. Авяр’янава у святкаванні 60-годдзя Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Польшчы

21.09.2017 г.

16 верасня 2017 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча А.Авяр’янаў прыняў удзел у святкаванні 60-годдзя Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў Польшчы (ZMPD).

Створаная ў 1957 годзе Асацыяцыя з’яўляецца буйнейшым аб’яднаннем транспартных і іншых звязаных з галіной аўтамабільных перавозак фірм і прадпрыемстваў і налічвае каля 4500 членаў. ZMPD актыўна супрацоўнічае з Рэспублікай Беларусь, у прыватнасці, з Асацыяцыяй міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў «БАМАП».

Сярод ганаровых гасцей юбілейнага мерапрыемства былі Міністр інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы А.Адамчык, Еўрапейскі камісар Э.Бянькоўска, Віцэ-старшыня Еўрапейскага парламента Б.Ліберадзкі, дэпутаты Еўрапейскага парламента і Сейма Польшчы, Прэзідэнт і Генеральны сакратар Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту (IRU), прадстаўнікі пасольстваў, міністэрстваў і ведамстваў Польшчы, каля 30 нацыянальных асацыяцый перавозчыкаў, уключна з Асацыяцыяй міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў «БАМАП».

Падчас мерапрыемства адбыліся сустрэчы Пасла з кіраўніцтвам ZMPD, Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы, еўрадэпутатамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці