:

Аб прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2019 г.

2 ліпеня 2019 года ў Варшаве адбыўся дыпламатычны прыём з нагоды Дня Незалежнасці і 100-годдзя дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь, на якім выступіў Пасол Беларусі ў Польшчы У. Чушаў. 

 У прыёме прынялі удзел Віцэ-спікер Сейма Польшчы Рышард Тэрлецкі, Генеральны дырэктар дыпламатычнай службы МЗС Польшчы Анджэй Папеж, польскія палітыкі і парламентарыі, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання Польшчы, духавенства, каля 30 кіраўнікоў акрэдытаваных у Варшаве дыпмісій, а таксама прадстаўнікі ваенна-дыпламатычнага корпусу, польскага бізнесу, дзеячы навукі і культуры.

 Агульная колькасць гасцей перавысіла 400 чалавек.

 На мерапрыемстве выступілі салісты з Мінска, у тым ліку група «Вытокі».  

 Падчас мерапрыемства гасцям была прадстаўлена выстава плакатаў, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад фашысцкіх захопнікаў.

 На прыеме таксама была прэзентавана прадукцыя шэрагу беларускіх прадпрыемстваў.

1 ліпеня святкаванню Дня Незалежнасці папярэднічала ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка воінаў, якія загінулі ў баях за вызваленне Варшавы, прымеркаваная да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў. У ёй прыняў удзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Польшчы Качына Л.І.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці