:

Аб Днях беларускай культуры ў Польшчы

28.08.2017 г.

З 25 па 27 жніўня 2017 г. у некалькіх паветах Вялікапольскага і Лодзінскага ваяводстваў у рамках Дажынак праходзілі Дні беларускай культуры, арганізаваныя Рэгіянальным меліярацыйным аб'яднаннем пры падтрымцы Пасольства і Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы.

На мерапрыемства былі запрошаны дзіцячыя мастацкія калектывы з г. Ліды і г. Бярозаўкі (Гродзенская вобласць): аркестр Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, ансамблі «Вербіца» і «Крышталікі».

Да адкрыцця Дзён беларускай культуры быў прымеркаваны таксама вернісаж аўтарскай выставы беларускага фатографа Аляксандра Ласмінскага «Гродзеншчына ў фатаграфіі».

На адкрыцці беларускіх дзён і на канцэртах прысутнічалі прадстаўнікі Сената Польшчы, кіраўнікі мясцовых органаў самакіравання, грамадскіх арганізацый, мясцовыя жыхары, мясцовыя СМІ.

26 жніўня беларускія школьнікі наведалі мемарыяльны комплекс у г. Хелмна над Нерам, створаны на месцы першага ў акупаванай Польшчы нацысцкага лагера смерці, прызначанага для знішчэння габрэяў і цыган, дзе аддалі даніну памяці загінуўшым, а таксама вайсковыя могілкі ў г. Кола, дзе ў брацкіх магілах пахаваны савецкія воіны, якія загінулі ў баях за вызваленне горада ад нямецкіх акупантаў у 1945 годзе. Прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Польшчы ад імя беларускай дэлегацыі ўсклаў кветкі да помніка савецкім салдатам.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці