:

Аб Фестывалі славянскай паэзіі

21.10.2019 г.

21 кастрычніка 2019 г. у г. Варшаве адбылося ўрачыстае адкрыццё ХІІ міжнароднага Фестывалю славянскай паэзіі. На ўрачыстасць прыехалі паэты, літаратуразнаўцы і перакладчыкі з розных краін свету (Балгарыя, Беларусь, В’етнам, Вялікабрытанія, Італія, Ірландзія, Расія, Славакія, Україна, Чэхія, Швецыя). Беларускую дэлегацыю ў складзе 4 асоб, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі,  узначальвае першы намеснік старшыні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Алена Стэльмах.

Падчас адкрыцця Фестывалю да арганізатараў і гасцей з прывітальным словам звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы Уладзімір Чушаў.

Адбылася прэзентацыя новых кніг, выданых у Польшчы, у тым ліку анталогіі “Масты: Варшава-Беларусь” з вершамі 12 беларускіх паэтаў у арыгінальнай версіі і ў перакладзе на польскую мову.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці