:

Аб калядных мерапрыемствах у Варшаве

19.12.2019 г.

18 снежня 2019 г. Пасольствам Беларусі ў Польшчы праведзена традыцыйная калядная сустрэча ў Цэнтральнай сельскагаспадарчай бібліятэцы ў Варшаве.

Перад гасцямі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў і намеснік Міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.

Старшыня Беларускага Фонду Культуры (БФК) Тадэвуш Стружэцкі і намеснік старшыні БФК, пісьменнік Анатоль Бутэвіч распавялі аб калядных традыцыях у Беларусі, спасылаючыся на паэзію Якуба Коласа, урыўкі з твораў якога прагучалі на беларускай і польскай мовах.

Удзел у мерапрыемстве прыняло звыш за 200 асоб, у т.л., дэпутаты Сейма і сенатары Рэспублікі Польшча, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых улад з розных рэгіёнаў Польшчы, духавенства, польскага бізнесу і культуры, кіраўніцтва і актывісты аб’яднанняў беларускай нацыянальнай меншасці (у тым ліку БГКТ), Таварыства супрацоўніцтва “Польшча-Усход”.

Мастацкую частку сустрэчы забяспечыў гурт “Вурай” з Беларусі, які выступіў з каляднай праграмай.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці