:

Аб сустрэчы ў вобласці тэлеінфарматыкі

20.02.2018 г.

Паважаныя дамы і спадары,

20 сакавіка 2018 года (аўторак, час 10:00-13:00) Амбасада Беларусі ў Польшчы (02-952 Warszawa ul.Wiertnicza 58) разам з партнёрамі плануе арганізаваць яшчэ адну працоўную галіновую сустрэчу, на гэты раз у вобласці тэлеінфарматыкі (ICT).

Падчас мерапрыемства пад назвай «Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) 2.0: новыя ўмовы для інавацыйных кампаній у Беларусі» будуць закрануты пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, абмеркаваны магчымасці ўдзелу беларускіх і польскіх IT-спецыялістаў у рэалізацыі праектаў у сектары ICT, як у Польшчы, так і ў Беларусі, а таксама далейшыя крокі і напрамкі ІТ-супрацоўніцтва.

Плануецца прэзентацыя сектара ICT Беларусі, асабліва ўлічваючы нядаўна завершаную лібералізацыю беларускага заканадаўства ў сферы ICT, напрыклад, Дэкрэт № 8 аб развіцці электроннай эканомікі, інвестыцыйнага патэнцыялу названай галіны, і перамовы B2B. Удзельнікі сустрэчы атрымаюць інфармацыю ад экспертаў, якая тычыцца функцыянавання беларускай асаблівай эканамічнай зоны ПВТ, прадугледжаных падатковых ільгот у дачыненні да рэзідэнтаў ПВТ.

З беларускага боку чакаецца ўдзел вопытных юрыстаў міжнароднай юрыдычнай фірмы “Arzinger & Partners” (https://arzinger.by/), інвестыцыйнай кампаніі “Capital Times” (https://capital-times.com/by-ru/), а таксама прадстаўнікоў ПВТ (http://park.by/).

Карыстаючыся выпадкам, запрашаем прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве прадстаўнікоў польскіх ІТ-арганізацый і кампаній, зацікаўленых ва ўсталяванні кантактаў і супрацоўніцтве ў галіне ICT з беларускім бокам.

Калі ласка, пацвердзіце ўдзел (па табліцы ў дадатку) у гэтым мерапрыемстве па электроннай пошце: poland.tes@mfa.gov.by не пазней 16 сакавіка 2018 года. Асобай для кантакту з’яўляецца Сяргей Бараноўскі, Першы сакратар гандлёва-эканамічнай службы Пасольства Беларусі ў Польшчы, нумар тэл. +48227420971.

Удзел у мерапрыемстве з'яўляецца бясплатным.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці