:

ХХХV Міжнародны фестываль “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі 2016”.

16.05.2016 г.

14 мая 2016 г. у саборы Святой троіцы ў Гайнаўцы адбыўся гала-канцэрт ХХХV Міжнароднага фестывалю “Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі 2016”.



Гасцямі фестывалю сталi прадстаўнікі праваслаўнага і каталіцкага духавенства, мясцовых улад, грамадскасці. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Пасол Беларусi ў Польшчы Аляксандр Авяр’янаў.

Сярод 32 хароў-удзельнікаў з Польшчы, Расіі, Украіны, Латвіі, Грузіі, Румыніі, тадыцыйна шырока была прадстаўлена Беларусь – узорны хор “Купалінка” дзіцячай школы мастацтва з Кобрына, моладзевы хор “Віссон” з Мінска, дзіцяча-моладзевы “Благавест” з Брэста, шэраг іншых.


Удзельнікамі і арганізатарамі мерапрыемства адзначаны высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх творчых калектываў. Падкрэслена, што менавіта
ў Беларусі традыцыі царкоўнай і духоўнай музыкі атрымалі самае шырокае развіццё.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці