Language

Галоўная Пасольства Навіны Пасольства

Аб удзеле Пасла у адкрыцці рэгіянальных дажынак у Масцібродах Седлецкага павета

03.10.2017

1 кастрычніка 2017 г. Пасол Беларусі Аляксандр Авяр’янаў прыняў удзел у адкрыцці рэгіянальных дажынак, якія адбыліся ў в. Масціброды Седлецкага павета. З прывітальным словам да гасцей таксама звярнуліся Стараста Седлецкага павета Дарыуш Стопа, Старшыня польскага саюза вытворцаў і перапрацоўшчыкаў мяса птушкі Анджэй Даніэлак і ініцыятар свята прадпрымальнік Кшыштаў Баркоўскі. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел вядучыя вытворцы і перапрацоўшчыкі мяса птушкі з Польшчы.