:

Аб візіце Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ў Польшчу

04.09.2018 г.

28-30 жніўня 2018 г. адбыўся візіт у Польшчу дэлегацыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам Віталем Дрожжай. У мерапрыемствах у рамках візіту прыняў удзел Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авяр'янаў.

Прайшлі перамовы з кіраўніцтвам Міністэрства навакольнага асяроддзя Польшчы і Генеральным дырэктаратам  Дзяржаўных лясоў Рэспублікі Польшча. У ходзе сустрэч бакі абмеркавалі падыходы да арганізацыі лесагаспадарчай дзейнасці, разглядзелі пытанні ажыццяўлення кантролю ў гэтай сферы. Адбылося наведванне лясніцтва «Яблонна» і бадаўчага інстытута лясніцтва Польшчы.

У апошні дзень візіту на базе Пасольства адбыліся перамовы адносна экспарту беларускай прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны ў Польшчу, інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці