:

Аб візіце дэлегацыі ААТ “Беларусбанк” ў Польшчу

16.04.2019 г.

16 красавіка 2019 года Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў сустрэўся з дэлегацыяй ААТ “Беларусбанк” на чале з Першым намеснікам Старшыні Праўлення Аляксандрам Паліўкам, якая прыбыла ў Польшчу для падпісанння рамачнага пагаднення з банкам „BGK”. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні беларуска-польскага ўзаемадзеяння ў фінансавай галіне.

У той жа дзень у польскім банку адбылося падпісанне пагаднення, якое прадугледжвае прадастаўленне крэдытаў кліентам фінансавых інстытутаў на беларускім і польскім рынках. Ад польскага боку падпісаў — член Праўлення банка “BGK” Войцэх Хан, ўдзел у падпісанні прынялі прадстаўнікі Пасольства, Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналогій Польшчы, кіраўніцтва польскага агенцтва па страхаванні крэдытаў КУКЕ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці