:

Аб парадку ўезду ў Рэспубліку Беларусь ва ўмовах пандэмі каранавіруса

24.06.2020 г.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2020 г. № 171 асобы, якія прыбылі з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, павінны знаходзіцца ў самаізаляцыі ў хатніх умовах на працягу 14 дзён з дня прыбыцця і не падлягаюць наступнаму пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (да заканчэння тэрміну самаізаляцыі).

 

Дадзенае палажэнне ў цяперашні час НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА на асоб, якія прыбываюць з Польшчы.

 

Акрамя таго, дадзеная пастанова таксама не распаўсюджваецца на:

- супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь і акрэдытаваных па сумяшчальніцтву з рэзідэнцыямі ў іншых краінах, міжнародных арганізацый і іх прадстаўніцтваў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама членаў іх семяў;

- кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;

- кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў;

- членаў экіпажаў паветраных судоў, судоў ўнутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;

- іншаземцаў, якія следуюць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь для вяртання да месца жыхарства.

 

Даведка аб наяўнасці пры сабе адмоўнага выніку ПТТР-даследаванні на інфекцыю COVID-19, выкананага не пазней двух сутак да даты перасячэння мяжы, носіць рэкамендацыйны характар.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці