:

XXІ Міжнародная летняя школа “Нясвіжская Акадэмія”

03.09.2016 г.

2 верасня 2016 года ў Палацы Мышлявецкіх у Каралеўскіх Лазенках г.Варшавы адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды заканчэння XХІ  курса Міжнароднай летняй школы паслядыпломнай адукацыі “Нясвіжская Акадэмія”. 10  слухачоў з Беларусі, Літвы, Латвіі і Украіны атрымалі дыпломы аб заканчэнні курса па тэме “Ахова культурнага краявіду”.

Удзел у мерапрыемстве прынялі дырэктар Нацыянальнага інстытута спадчыны прафесар Малгажата Разбіцка, начальнік аддзела па справах культурнай спадчыны Польшчы за мяжой Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Міхал Міхальскі, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі, прадстаўнік Пасольства Беларусі ў Польшчы.

Падчас урачыстасці выступаючыя адзначылі важнасць дзейнасці Міжнароднай летняй школы “Нясвіжская Акадэмія”, якая з’яўляецца адным з найбольш паспяховых беларуска-польскіх праектаў у галіне культуры. Слухачамі і арганізатарамі летняй школы была падкрэслена актуальнасць курсаў для краін-удзельніц, а таксама іх узрастаючая роля сярод спецыялістаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці