:

Аб інфармацыйным туры для польскіх тураператараў

10.04.2018 г.

10 красавіка група прадстаўнікоў польскіх турыстычных фірм у колькасці 43 чалавек выехала ў пяціднеўны інфармацыйны тур у Рэспубліку Беларусь.

 

Паездка прадугледжвае наведванне Брэста, Нясвіжа, Навагрудка, Мінска, Глубокага, Полацка, Віцебска і іншых мясцовасцей Беларусі, якія зацікавяць польскага турыста. У ходзе тура прадстаўнікі польскай туріндустрыі азнаёмяцца са славутасцямі старажытных беларускіх гарадоў, наведаюць цікавыя мясціны ў іх ваколіцах, такія як Здраўнева пад Віцебскам і Парк гісторыі “Сула” пад Мінскам.

 

Праграма тура таксама прадугледжвае азнаямленне з турыстычнай інфраструктурай, інфармаванне аб спрашчэнні парадку ўезда замежных грамадзян на тэрыторыю Беларусі і звязаных з гэтым магчымасцях развіцця турызму.

 

Асаблівая ўвага нададзена паказу турыстычных магчымасцяў Віцебскай вобласці.

 

Інфармацыйны тур арганізаваны Нацыянальным агенствам па турызму Рэспублікі Беларусь, турыстычнай фірмай “Ілва” (Віцебск) і Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.  

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці