:

Аб Днях славянскага пісьменства ў Бельску Падляшскім

23.05.2017 г.

21 мая 2017 года у Бельску Падляшскім адбылося адкрыццё ІІІ Дзён славянскай культуры і пісьменнасці “Пролаг”, прысвечаных 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства ў Бельскім амфітэатры ўдзельнікам і гасцям свята быў зачытаны прывітальны ліст Пасла Беларусі ў Польшчы А.Авяр’янава. 
 
Жыхарам і гасцям горада былі паказаны фольк-рок опера “Усяслаў Чарадзей”, выстаўка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная Францыску Скарыне, дэфіле аўтарскай калекцыі строяў Н.Кузняцовай і выступленні беларускіх творчых калектываў.
 
Арганізатар святочных мерапрыемстваў — “Музей малой Айчызны ў Студзіводах” пры падтрымцы мясцовых уладаў, Культурнага Цэнтра Беларусі ў Польшчы, Фонда імя Канстанціна Астрожскага.
Мерапрыемствы працягнуцца да 26 мая.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці