:

Аб удзеле Пасла Чушава У.М. у мерапрыемствах з нагоды пачатку Другой сусветнай вайны

02.09.2019 г.

1 верасня Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Уладзiмiр Чушаў прыняў удзел у памятных мерапрыемствах у Варшаве з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Фота: Канцылярыя Прэзідэнта Рэспублікі Польшча

У мерапрыемствах таксама ўдзельнічалі лідэры краін ЕЗ, НАТА і «Усходняга партнёрства» на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, парламентаў і на іншым узроўні.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда вітаў Пасла Беларусі і прадстаўнікоў іншых дзяржаў на адной з цэнтральных плошчаў Варшавы – плошчы Маршала Юзэфа Пілсудскага. Адбылося сумеснае ўскладанне вянка да Магілы невядомага салдата. Кожны з замежных прадстаўнікоў зрабіў пасля А.Дуды сімвалічны ўдар у звон у памяць аб загінуўшых у Другой сусветнай вайне.

У рамках афіцыйнага прыёму ад імя Прэзідэнта Польшчы ў Каралеўскім замку Уладзiмiр Чушаў правёў кароткія гутаркі з Маршалам Сената Польшчы Станіславам Карчэўскiм, Віцэ-прэм'ерам Урада Польшчы – Міністрам культуры i нацыянальнай спадчыны Пятром Глінскім, Кіраўніком Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы Кшыштафам Шчэрскiм, Міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовiчам, Кіраўніком Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Паўлам Солахам. Закрануты пытанні бягучага і перспектыўнага супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах.

 Пасол Беларусі ў Польшчы таксама наведаў ўрачысты канцэрт у Вялікім тэатры Варшавы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці