:

Выстава «Нашчадкі Авангардызму»

27.08.2015 г.

27 жніўня ў выставачнай залі імя Казіміра Малевіча атэля «Polonia Palace» ў Варшаве адбылося адкрыццё выставы беларускага авангарднага жывапісу з фондаў Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было арганізавана Культурным цэнтрам Беларусі ў Варшаве пад патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр’янава.

Творчым натхненнем вечара стаў стогадовы юбілей славутага «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча, першая замежная выстава якога прайшла ў атэлі «Polonia» у г.Варшаве ў 1927 годзе.

У экспазіцыі выставы прадстаўлены 38 твораў 23 сучасных беларускіх мастакоў, сярод якіх Г.Скрыпнічэнка, С.Цімохаў, А.Жданаў, У.Акулаў, А.Родзін, А.Шлегель, М.Бушчык, Л.Хобатаў, У. Зінкевіч і  іншыя. Выстава паказвае развіццё супрэматычных ідэй К.Малевіча.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці