:

Аб спатканні ў Пасольстве кіраўнікоў прадпрыемстваў будаўнічай галіны

16.11.2016 г.

16 лістапада 2016 г. у Пасольстве Беларусі ў Польшчы адбылося рабочае спатканне кіраўнікоў найбуйнейшых беларускіх і польскіх прадпрыемстваў будаўнічай галіны.

З прывітальным словам у адрас удзельнікаў выступіў Пасол А.Авяр'янаў.


У спатканню прынялі ўдзел больш за 80 прадстаўнікоў кампаній, якія спецыялізуюцца на будаўніцтве жылых і прамысловых, энергетычных, інфраструктурных і спартыўных аб’ектаў.

Беларускі бок был прадстаўлены кампаніямі «Белбудцентр-Холдынг», «Гомельпрамбуд», «Беларускае ўпраўленне механізацыі», «Трэст будаўнічы №17», «Белэлектрамантаж», «Трэст будаўнічы №2», «Сінар», «БСК», «ТАПАС», «Прадстаўніцтва „Белінвестбанк” у Польшчы.

З польскага боку выступілі “KUKE”, “Unibep S.A.”, “Warbud S.A.”, “Budimex S.A.”, “Tines S.A.”, “Strabag Sp. z o. o.”, “GULERMAK”, “STALPROFIL”, “ERBUD S.A.” і іншыя.

Падчас спаткання кансалтынгавая кампанія «DZP» правяла прэзентацыю на тэму ўмоў вядзення будаўнічай дзейнасці ў Беларусі і ў Польшчы, прынцыпаў падаткаабкладання, асноў стварэння кампаній і прадстаўніцтваў, атрымання дазволаў і канцэсій на будаўнічыя працы.


Прадстаўнікі “KUKE” прадставілі праграму фінансавання і страхавання дзейнасці ў галіне будаўніцтва для беларускіх і польскіх кампаній.

Падчас перамоваў B2B былі абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, магчымасці ўдзелу беларускіх спецыялістаў у рэалізацыі праектаў у будаўнічым сектары ў Польшчы, а таксама вызначаны далейшыя крокі па развіццю супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці