:

Аб візіце беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Польшчу

03.02.2017 г.

30 студзеня — 2 лютага 2017 года адбыўся візіт у Рэспубліку Польшча парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляславам Пірштуком. У склад дэлегацыі ўвайшоў таксама старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

30 студзеня адбылася сустрэча парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.



31 студзеня ў будынку польскага парламента адбыліся перамовы беларускай дэлегацыі з Віцэ-маршалам Сейма Польшчы Рышардам Тэрлецкім і Маршалам Сената Станіславам Карчэўскім.



Падчас сустрэчы з сустаршынямі Польска-Беларускай парламенцкай групы Сейма Польшчы Адамам Андрушкевічам і Мечыславам Башко разгледжаны пытанні інтэнсіфікацыі дыялогу паміж групамі супрацоўніцтва парламентаў дзвюх краін.



1 лютага адбыліся перамовы з намеснікам Міністра замежных спраў Польшчы Марэкам Зюлкоўскім і Міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Кшыштафам Юргелем.



Члены беларускай дэлегацыі правялі таксама перамовы з прадстаўнікамі польскіх дзелавых колаў, абмеркаваны перспектывы нарошчвання паставак беларускай прадукцыі на рынак Польшчы, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Рэспубліцы Беларусь.   



Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці