:

Аб візіце Пасла У. Чушава ў Вроцлаў

18.10.2019 г.

16-17 кастрычніка 2019 г. Пасол Беларусі У. Чушаў з рабочым візітам наведаў г. Вроцлаў (Ніжнесілезскае ваяводства),

Адбыліся сустрэчы са Старшынёй Сейміка Ніжнесілезскага ваяводства А. Ярахам і Прэзідэнтам г. Вроцлава Я. Сутрыкам. Абмеркаваны бягучы стан супрацоўніцтва, перспектывы і напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку на ўзроўні партнёрскіх і пабрацімскіх сувязяў гарадоў.

Сустрэча са Старшынёй Сейміка Ніжнесілезскага ваяводства А.Ярахам

Сустрэча з Прэзідэнтам г. Вроцлава Я. Сутрыкам

Пасол У. Чушаў таксама прыняў удзел у юбілейнай сустрэчы «XV польска-беларускі круглы стол» на тэму «Польшча і Беларусь у міжнародных адносінах», арганізаванай Інстытутам міжнародных адносін Вроцлаўскага ўніверсітэта.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама кіраўніцтва Вроцлаўскага універсітэта, прадстаўнікі мясцовых уладаў, навуковых колаў, у т. л. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Лазоркіна і. В. Астрога.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці