:

Пасол Беларусі ў Польшчы наведаў Сілезію

21.05.2015 г.

18-20 мая 2015 году адбылася рабочая паездка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр'янава ў Сілезскае і Ніжнесілезскае ваяводства Польшчы.

18 мая кіраўнік беларускай дыпмісіі правёў перамовы з Віцэ-маршалам Сілезскага ваяводства Казімежам Карольчакам па пытаннях развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння, сумеснага правядзення культурных акцый і ўстанаўлення партнёрскіх сувязяў з рэгіёнамі Беларусі, а таксама прыняў удзел у семінары на тэму: «Гандаль з Беларуссю, інвестыцыі і прыватызацыя».

У рамках дадзенага мерапрыемства адбыліся прэзентацыя эканамічнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, а таксама абмеркаванне шляхоў павелічэння гандлёвага абароту беларускіх прадпрыемстваў з Сілезскім рэгіёнам.

У прэзентацыі таксама прынялі ўдзел кіраўнікі беларускіх кампаній, якія прадстаўляюць у Польшчы ААТ «БМЗ», АСБ «Беларусбанк» і ААТ «МТЗ».

19 мая ў Вроцлаве і Вальбжыху адбыліся перамовы з кіраўніцтвам рэгіёну, а таксама наведванне замка «Ксёнж» для прапрацоўкі пытанняў арганізацыі мастацкіх выстаў і правядзення Дзён культуры Беларусі ў Сілезіі.

20 мая Пасол Беларусі абмеркаваў з гарадскімі ўладамі Вальбжыха пытанні пашырэння ўзаемадзеяння беларускіх прадпрыемстваў з польскімі кампаніямі рэгіёну, у тым ліку ўдзел у дзяржзакупках і тэндэрах, а таксама прыняў удзел у дзелавым семінары «Стан і перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці