:

Аб Дні беларускага пісьменства

27.08.2018 г.

2 верасня ў г. Іванава Брэсцкай вобласці пройдзе Дзень беларускага пісьменства.

Гэты дзень беларусы адзначаюць кожны год у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае дэманстрацыю адзінства беларускага друкаванага слова, гісторыі і культуры беларускага народа, паказвае гістарычны шлях беларускага пісьменства і кнігадрукавання.

Састаўной часткай Дня беларускага пісьменства традыцыйна з'яўляецца рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі, духавенства. Экспедыцыя праходзіць па гарадах і вёсках некалькіх рэгіёнаў краіны і завяршае свой шлях у сталіцы правядзення свята.

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у названых мерапрыемствах.

Больш падрабязная інфармацыя аб свяце можна прачытаць тут.

Падрабязная праграма мерапрыемстваў прадстаўлена тут.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці