Language
Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Галоўная Пасольства Пасол Беларусі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол

Рэспублікі Беларусь  у Рэспубліцы Польшча

Уладзімір ЧУШАЎ

Нарадзіўся 8 лютага 1963 года ў Гомелі, Рэспубліка Беларусь.

У 1985 годзе скончыў з адзнакай Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, будаўнічы факультэт, у 1995 годзе – Беларускі дзяржаўны універсітэт, юрыдычны факультэт, у 1997 годзе – Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, спецфакультэт замежных моў для работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання.

Працоўная дзейнасць

1985-1995

Выкладчык Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №103, намеснік дырэктара Мінскага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №52, вядучы спецыяліст юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

1995-1998

Трэці сакратар, загадчык сектара, начальнік аддзела дагаворна-прававога упраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

1998-2002

Саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславіі

2002-2006

Намеснік начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення міжнародных дагавораў Галоўнага дагаворна-прававога ўправлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2006-2009

Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча

2009-2011

Начальнік Галоўнага дагаворна-прававога ўправлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

2011-2017

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербіі, з 2013 года — па сумяшчальніцтве ў Чарнагорыі і Рэспубліцы Македонія

2017-2019

Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і нацыянальнай бяспекі Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

12 лютага 2019

Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча

20 сакавіка 2019

Уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Польшча

 Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.